Жадаючыя, у тым ліку і дзеці, якія знаходзяцца ў цяжкіх жыццёвых сітуацыях, могуць бясплатна і ананімна атрымаць кваліфікаваную дапамогу псіхолагаў і псіхатэрапеўтаў, якія пастараюцца дапамагчы разабрацца ў крызіснай сітуацыі і намеціць канкрэтныя крокі па выхадзе з яе.
ПСІХАТЭРАПЕВТЫЧНАЯ ДАПАМОГА для насельніцтва раёна, у тым ліку непаўналетнім, аказваецца ў кабінеце псіхатэрапеўтычнай дапамогі УАЗ «Мастоўская ЦРБ». Прыём вядзе ўрач-псіхатэрапеўт Ганна Аляксандраўна Коцка.
Гадзіны прыёму: 8.00-11.40.
Субота-нядзеля - выхадны.
Кантактны тэлефон - 2-10-20.
ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ УАЗ «Мастоўская ЦРБ» па аказанні псіхолага-псіхатэрапеўтычнай дапамогі насельніцтву раёна, у тым ліку дзецям 8 (01515) 2-10-20, тэлефанаваць з панядзелка па пятніцу з 8.00 да 16.00,
абедзены перапынак з 13.00 да 14.00
У мэтах прафілактыкі суіцыдальных паводзін дзяцей і падлеткаў функцыянуе
РЭСПУБЛІКАНСКАЯ ДЗІЦЯЧАЯ ТЭЛЕФОННАЯ ЛІНІЯ
8-801-100-1611
па аказанні псіхалагічнай дапамогі дзецям, якія апынуліся ў крызісным стане.
ТЭЛЕФОН ДАВЕРУ па Гродзенскай вобласці 170 (бясплатная кругласутачная ананімная псіхалагічная дапамога).
ІНТЭРНЭТ-РЭСУРС «POMOGUT.BY» (бяспека дзяцей у сетцы, дапамога нарказалежным, сацыяльная рэабілітацыя тых, хто адбыў пакаранне) +375 17 311-00-00, бясплатна, ананімна, канфідэнцыйна.
Установа аховы здароўя
«Мастоўская цэнтральная раённая бальніца»