-
Агульныя палажэнні
Дадзенае Палажэнне ўстанаўлівае парадак правядзення відэаназірання ў месцах агульнага доступу ў дзяржаўнай установе адукацыі "Дубненскі дзіцячы сад", размешчанага па адрасе: аг. Дубна, вул.Кастрычніцкая, д. 6, мэты і спосабы яго ажыццяўлення, парадак ўкаранення, доступу да запісаў, іх захоўванне і знішчэнне, а таксама прыцягнення да адказнасці.
Пад відэаназіраннем разумеецца:
непасрэднае ажыццяўленне відэаназірання праз выкарыстанне відэакамер для атрымання відэаінфармацыі аб аб'ектах, тэрыторыі;
запіс атрыманага фотаздымка і яго захоўванне для наступнага выкарыстання.
-
Мэты ажыццяўлення відэаназірання
Відэакантроль на тэрыторыі ўстановы ажыццяўляецца з мэтай:
2.1. Пывышэнне эфектыўнасці забеспячэння рэжыму бяспекі;
2.2. Аб'ектыўнага дакументавання ходу падзей;
2.3. Дакументальнай фіксацыі магчымых супрацьпраўных дзеянняў, якія могуць нанесці шкоду маёмасці;
2.4. Выяўленне сітуацый, якія з'яўляюцца нетыповымі ў зоне ажыццяўлення кантролю;
2.5. Ажыццяўленне кантролю ва ўмовах, дзе іншымі сродкамі забяспечыць яго немагчыма.
-
Спосабы ажыццяўлення відэаназірання
Відэаназіранне ажыццяўляецца наступнымі спосабамі:
3.1. Пры дапамозе камер адкрытага тыпу відэаназірання, усталяваных:
камера 1- тэрыторыя прагляду ля цэнтральнага ўваходу ў будынак установы адукацыі.
-
Парадак ўвядзення відэаназірання
-
1. Відэаназіранне ўводзіцца загадам кіраўніка ўстановы адукацыі.
4.2. Асобы, якія з'яўляюцца супрацоўнікамі ўстановы, а таксама наведвальнікі ўстановы інфарміруюцца аб сістэме відэакантролю шляхам размяшчэння спецыяльных інфармацыйных таблічак у зонах бачнасці відэакамер.
4.3. Гэта палажэнне даводзіцца да ведама бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў шляхам размяшчэння на сайце дзяржаўнай установы адукацыі http://dubnosad.roomosty.by/
Парадак доступу да запісаў сістэмы відэаназірання, іх захоўванне і знішчэнне
5.1. Адказным за арганізацыю захоўвання і знішчэння запісаў з'яўляецца загадчык па гаспадарчай рабоце;
5.2. Доступ да месца захоўвання запісаў мае: загадчык ясляў-сада, загадчык гаспадаркай;
5.3. Тэрмін захоўвання відэазапісаў складае 30 дзён, пасля гэтага тэрміну запіс падлягае знішчэнню. Калі камеры відэаназірання зафіксавалі канфліктную (нестандартную) сітуацыю, то для такіх запісаў усталёўваецца адмысловы тэрмін захоўвання - 6 месяцаў. Калі камеры зафіксавалі канфліктную сітуацыю паміж наведвальнікам і супрацоўнікам установы, то такія запісы будуць захоўвацца на працягу тэрміну іскавай даўнасці, г.зн. на працягу трох гадоў.
5.4. Передача запісаў камер відэаназірання трэцяй старане дапускаецца толькі ў выключных выпадках (па запыце следчых і судовых органаў). Пытанне аб перадачы запісаў вырашае кіраўнік установы адукацыі.
5.5. Выкарыстоўванне фотаздымкаў асоб, зафіксаваных відэакамерай, без іх згоды магчыма толькі ў наступных выпадках:
- калі фотаздымак выкарыстоўваецца ў дзяржаўных інтарэсах;
- калі фотаздымак атрыман пры здымцы, якая праводзіцца ў месцах, адкрытых для свабоднага наведвання або на публічных мерапрыемствах, за выключэннем выпадкаў, калі такі фотаздымак з'яўляецца асноўным аб'ектам выкарыстання.
5.6. Асоба, вінаватая ў прычыненні шкоды парушэннем прыватнасці запісаў камер, нясе адказнасць у парадку, прадугледжаным дзеючым заканадаўствам РБ.