Педагагічны савет (педсавет) з'яўляецца асноўным органам самакіравання ўстановы дашкольнай адукацыі.
Да кампетэнцыі педсавета адносяцца:
- удзел у кіраванні ўстановай дашкольнай адукацыі;
- вызначэнне прыярытэтных напрамкаў развіцця ўстановы дашкольнай адукацыі;
- удасканаленне якасці дашкольнай адукацыі;
- распрацоўка механізмаў удасканалення здароўезберагальнага адукацыйнага асяроддзя;
- укараненне ў адукацыйны працэс эфектыўных сучасных адукацыйных тэхналогій;
- правядзенне работы па ўдасканаленні прафесійных кампетэнцый педагагічных работнікаў і развіццю іх ініцыятывы і творчасці;
- вывучэнне і ўкараненне ў практыку эфектыўнага педагагічнага вопыту;
- іншыя пытанні арганізацыі адукацыйнага працэсу ва ўстанове дашкольнай адукацыі.
Змест дзейнасці педсавета вызначаецца асноўнымі напрамкамі развіцця дашкольнай адукацыі з улікам спецыфікі дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі.