Маршрут выхаднога дня

Паважаныя бацькі!


   Самы шчаслівы дзень - гэта выхадны, калі ўся сям'я збіраецца разам! Куды пайсці з дзіцем? Гэтае пытанне часта ставіць бацькоў у тупік. У кожнай сям'і па-свойму прынята праводзіць выхадныя дні. Але ў большасці выпадкаў, гэта выглядае так: мама з татам занятыя сваімі справамі, дзеці глядзяць мультфільмы ці сядзяць за камп'ютарам. Гэта не толькі дрэнна адбіваецца на здароўі дзяцей дашкольнага ўзросту, але і аказвае адмоўнае ўздзеянне на дзіцяча-бацькоўскія адносіны, паміж бацькамі і дзецьмі губляецца нітка сяброўства і даверу.
  А бо выхадныя можна праводзіць весела і з карысцю для ўсёй сям'і. Сумеснае правядзенне часу гуртуе сям'ю, а таксама дае зразумець дзіцяці, наколькі яно важнае для мамы і таты.
   У любое надвор'е і пры любым фінансавым стане можна цікава і займальна праводзіць час са сваёй сям'ёй, атрымаць масу ўражанняў, задавальненняў ад прагулак з дзіцем усёй сям'ёй. А выхадныя, праведзеныя разам з дзецьмі, ператварыць у невялікае свята! І каб гэтае свята было яркім і незабыўным, прапануем Вашай увазе "Маршруты выхаднога дня". Ідучы па пэўным маршруце, Вы зможаце пазнаёміць сваё дзіця з малой радзімай, наведаць аб'екты інфраструктуры, а таксама памятныя мясціны аграгарадка і яго наваколля.
 Па выніках прагулкі рабіце сумесныя фатаграфіі або відэаролікі, складайце апавяданні і казкі.


Жадаем Вам вясёлых, цікавых, пазнавальных прагулак!

01 02 2024

Тэатралізаванае мерапрыемства "Шырокая Масленіца»

падрабязней...
падзяліцца ў: