Гродна і Гродзенская вобласць

 

Паважаныя бацькі!


 Прапануем Вам наведаць з дзецьмі месцы Баявой славы, каб вывучаць гісторыю  горада Гродна, выхоўваючы пачуцці патрыятызму, гонару за сваю краіну, паважлівае стаўленне да старэйшага пакалення, да салдат і ўдзельнікаў баявых дзеянняў. Бо для кожнага з нас вельмі важна захаваць памяць аб вялікіх людзях, якія здзейснілі воінскія подзвігі, не шкадуючы сябе дзеля выратавання таварышаў, выратавання сваёй Радзімы, выратавання сённяшняга пакалення!

Гістарычны экскурс, цікавыя факты

                                          Гродзенская вобласць
                                           Гістарычны экскурс, цікавыя факты

Гродзенская вобласць мае значны прыродна-рэсурсны патэнцыял і прыцягвае сваімі непаўторнымі архітэктурнымі ансамблямі, у якіх суседнічаюць помнікі розных эпох і стыляў. 

Гісторыя Гродзеншчыны ідзе каранямі ў сівую даўніну. Яе тэрыторыя была заселена людзьмі з позняга палеаліту. Найбольш старажытныя стаянкі знаходзіліся на возеры Свіцязь, каля вёсак Чарэшля Навагрудскага, Нясілавічы Дзятлаўскага, Збляны Лідскага раёнаў, каля вусця ракі Котра.

Вядома, што ў канцы I – пачатку II тысячагоддзя на тэрыторыі Гродзеншчыны жылі ўсходнеславянскія плямёны (дрыгавічы, крывічы, валыняне, драўляне), заходнеславянскія (мазаўшане), усходнебалтыйскія (літва), заходнебалтыйскія (яцвягі). У другой палове I тысячагоддзя пачынаецца славянская каланізацыя рэгіёна.

Самым старажытным горадам Гродзенскай вобласці з’яўляецца Ваўкавыск. Ён таксама ўваходзіць у топ-5 самых старых гарадоў Беларусі. Першае згадванне пра горад у Тураўскім летапісе датуецца 1005 годам.

У розны час горад знаходзіўся пад уплывам Полацкага княства і Галіцка-Валынскай зямлі, а з канца XIII стагоддзя стаў часткай Вялікага Княства Літоўскага.

Хуткаму развіццю Ваўкавыска садзейнічала выгаднае геаграфічнае становішча. Горад знаходзіўся на водным шляху “з варагаў у грэкі”, які злучаў Чорнае мора з Балтыйскім праз сістэму рэк і волакаў.

Першымі буйнымі гарадамі на гэтых землях былі Навагрудак (1044), Гродна (1128), Слонім (1252), Ліда (1323).

У Гродзенскай вобласці рэалізуецца самы маштабны ў краіне інавацыйны праект – Беларуская АЭС.

Геаграфічнае становішча

Гродзенская вобласць – самы маленькі рэгіён краіны, яе плошча складае 25,1 тыс. кв.км.

На захадзе мяжуе з Польшчай, на поўначы – з Літвой. Гродзенская вобласць актыўна развівае партнёрскія адносіны як з Еўропай, так і з Расіяй.

Для рэгіёна характэрны раўнінны рэльеф. Цэнтральнае становішча займае Нёманская нізіна, размешчаная ў даліне ракі Нёман. Пры выхадзе Нёмана за межы рэспублікі знаходзіцца самы нізкі пункт краіны – 80 м над узроўнем мора.

На поўдні і ўсходзе знаходзяцца марэнныя згладжаныя ўзвышшы: Гродзенская, Ваўкавыская, а таксама Навагрудская, на якой размешчана самая высокая кропка вобласці – Замкавая гара (323 м).

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел

17 раёнаў (Бераставіцкі, Ваўкавыскі, Воранаўскі, Гродзенскі, Дзятлаўскі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Карэліцкі, Лідскі, Мастоўскі, Навагрудскі, Астравецкі, Ашмянскі, Свіслацкі, Слонімскі, Смаргонскі, Шчучынскі) і 2 раёны ў горадзе Гродна;
1 горад абласнога падпарадкавання (Гродна);
14 гарадоў раённага значэння;
16 пасёлкаў гарадскога тыпу;
4293 сельскія населеныя пункты, у тым ліку 226 аграгарадкоў.
На тэрыторыі Гродзенскай вобласці 155 сельскіх Саветаў.

Абласны цэнтр – Гродна.

Насельніцтва
На пачатак 2022 года колькасць насельніцтва Гродзенскай вобласці складала 1 006 614 чалавек, у тым ліку ў гарадскіх паселішчах – 769 845 чалавек, у сельскай мясцовасці – 236 769 чалавек.

Самыя буйныя гарады вобласці – Гродна (357 493 чалавекі) і Ліда (103 479 чалавек).

Да ліку буйных гарадоў рэгіёна адносяцца таксама Слонім (49 426 чалавек), Ваўкавыск (42 369 чалавек), Смаргонь (35 908 чалавек) і Навагрудак (28 014 чалавек).

Эканамічнае развіццё

У Гродзенскай вобласці дамінуючай з’яўляецца вытворчасць прадуктаў харчавання, напіткаў і тытунёвых вырабаў.

Сярод іншых значных галін прамысловасці – вытворчасць хімічных прадуктаў, дрэваапрацоўка, лёгкая прамысловасць, машынабудаванне, вытворчасць будаўнічых матэрыялаў, вытворчасць электраэнергіі.

Гродзенская вобласць займае 11% у аб’ёме вытворчасці прамысловай прадукцыі краіны. Тут знаходзіцца ўвесь рэспубліканскі аб’ём вытворчасці капралактаму, аміяку, сухіх малочных сумесей для дзяцей, корднай тканіны для шын, аміяку, азотных угнаенняў, 69,3% панчошна-шкарпэтачных вырабаў.

У Гродзенскай вобласці размешчаны больш як 1 300 прамысловых прадпрыемстваў. Візітная картка рэгіёна – ААТ “Гродна Азот”, ААТ “Гродзенская тытунёвая фабрыка “Нёман”, ТАА “Белагратэрмінал”, ЗТАА “Кронаспан”, ААТ “Гродзенскі мясакамбінат”, ААТ “Малочны свет”, Ваўкавыскае ААТ “Беллакт”, СТАА “Контэ Спа”, ААТ “Краснасельскбудматэрыялы”, ААТ “Лакафарба”, ААТ “Навагрудскі завод газавай апаратуры”, РУП "Беларуская атамная электрастанцыя".

Значная дзяржаўная падтрымка вёсцы дала магчымасць у апошнія гады тэхнічна пераўзброіць аграпрамысловы комплекс і павысіць эканамічную эфектыўнасць. Асноўнымі галінамі сельскай гаспадаркі з’яўляюцца малочная і мясная жывёлагадоўля, свінагадоўля, вытворчасць збожжа, цукровых буракоў, рапсу, бульбы і плодаагародніннай прадукцыі.

У склад АПК Гродзенскай вобласці ўваходзіць 186 арганізацый. У ліку вядучых – СВК “Свіслач”, СВК імя І.П.Сянько, Вытворчы кааператыў імя В.І.Крамко, РСУП “Алекшыцы”, СВК “Маяк-Заполле”, СВК “Свіцязянка –2003”, ЗАТ “Гудзевічы”, СВК “Сынковічы”, КСУП “АграСолы”, СВК “Нягневічы”.

У рэгіёне вядуцца маштабныя пераўтварэнні ў энергетыцы, перш за ўсё звязаныя з будаўніцтвам атамнай электрастанцыі, а таксама з пераходам на аднаўляльныя крыніцы энергіі.

Гродзенская вобласць падтрымлівае гандлёва-эканамічныя адносіны са 130 краінамі свету, пастаўляе тавары ў Расійскую Федэрацыю, Украіну, Польшчу, Літву, Казахстан, Кітай, Германію, Узбекістан, Латвію, Турцыю, Нідэрланды, Францыю, Бельгію, Малдову, Азербайджан.

У 2002 годзе была створана свабодная эканамічная зона “Гроднаінвест”.

Тэрыторыю вобласці перасякаюць 5 чыгуначных ліній, якія злучаюць Гродзеншчыну з Польшчай, Літвой, Украінай, Расіяй.

Прыродныя багацці і мінеральныя рэсурсы

Па тэрыторыі Гродзенскай вобласці працякае 80 рэк. Самыя буйныя з іх – Нёман, Вілія, Шчара, Бярэзіна.

На тэрыторыі рэгіёна знаходзяцца 34 возеры, у тым ліку Белае, Рыбніца, Свіцязь, Альбярцінскае, Азяранскае.

Захаваліся буйныя лясныя масівы – Налібоцкая пушча, Ліпічанская, Графская, часткова Белавежская пушча.

На тэрыторыі Гродзенскай вобласці знаходзіцца 15 прыродных заказнікаў рэспубліканскага значэння, 95 помнікаў прыроды рэспубліканскага значэння.

Карысныя выкапні: жалезныя руды, торф, мел, цагляная і чарапічная гліны, цэментная і вапнавая сыравіна, сілікатныя пяскі, пясчана-жвіровы матэрыял.

Спорт і турызм
У Гродзенскай вобласці культывуюцца 58 відаў спорту.

За сучасную гісторыю алімпійскімі чэмпіёнамі станавіліся: Алена Валчэцкая (спартыўная гімнастыка, 1964), Іван Ядзешка (баскетбол, 1972), Вольга Корбут (спартыўная гімнастыка, 1972, 1976), Уладзімір Раманоўскі (веславанне на байдарках і каноэ, 1976), Ірына Шылава (стральба кулявая, 1988), Сяргей Гарлуковіч (футбол, 1988), Аляксандр Курловіч (цяжкая атлетыка 1988, 1992), Канстанцін Лукашык (стральба кулявая, 1992), Андрэй Барбашынскі і Андрэй Мінеўскі (гандбол, 1992), Яніна Карольчык (лёгкая атлетыка, 2000).

Гродзенская вобласць мае выгаднае рэкрэацыйна-геаграфічнае становішча на памежжы з краінамі Еўрапейскага саюза, мае багатую прыродную і гісторыка-культурную спадчыну і развітую транспартную сістэму. Усё гэта вызначае сур’ёзныя перспектывы развіцця ў рэгіёне розных відаў турызму.

Адной з жамчужын краю з’яўляецца Аўгустоўскі канал – аб’ект, які прэтэндуе на ўключэнне ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Кожны год яго наведваюць больш за 50 тыс. турыстаў.

У Гродзенскай вобласці ў 2021 годзе функцыянавалі 66 гасцініц і аналагічных сродкаў размяшчэння.

Штогод павялічваецца колькасць аграсядзіб – на Гродзеншчыне ў 2021 годзе іх налічвалася 455. Працуюць 9 санаторыяў: “Радон”, “Парэчча”, “Азёрны”, “Энергетык”, “Нёман–72”, “Жамчужына”, “Пралеска”, “Вясёлка”, “Альфа Радон”.

Культура і асноўныя выдатныя мясціны

У Гродзенскай вобласці дзейнічаюць 19 музеяў, 3 тэатры і філармонія.

Дзевяць старадаўніх замкаў, уключаючы каралеўскія, дзясяткі старажытных храмаў, манастыры і радавыя сядзібы, больш за 700 аб’ектаў са Спіса гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі, рэканструяваны ўнікальны Аўгустоўскі канал – усё гэта робіць Гродзенскую вобласць асабліва прывабнай для соцень тысяч турыстаў з Беларусі і замежжа. Як і ўсведамленне таго, што ўжо ў XII–XVI стагоддзях буйныя гарады і мястэчкі Гродзеншчыны пачалі адыгрываць значную ролю ў эканамічным і культурным жыцці.

Адно з найбольш важных месцаў паломніцтва ў Беларусі – Свята-Успенскі Жыровіцкі мужчынскі манастыр (XVII і XIX стст.).

Мірскі замак – выдатнае абарончае збудаванне XVI стагоддзя, занесенае ў Спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Таксама ў ліку асноўных славутасцей рэгіёна – царква святых Барыса і Глеба (Каложская, XII ст.), Бернардзінскі касцёл (XVI–XVIII стст.), Касцёл святога Францыска Ксаверыя (Фарны), Лідскі і Навагрудскі замкі, царква-крэпасць у Сынковічах (XV ст.).

Дзясяткі тысяч гасцей прыцягваюць яркія святы і фестывалі, якіх штогод у вобласці праводзіцца больш за сотню. Самы відовішчны і масавы – Рэспубліканскі фестываль нацыянальных культур, што з 1996 года аб’ядноўвае прадстаўнікоў усіх народаў, якія пражываюць у краіне.

З вялікім поспехам таксама праходзяць фестываль праваслаўных песнапенняў “Каложскі благавест”, рэспубліканскі фестываль-конкурс дзіцячага мастацтва “Львяня”, фестываль мастацтваў “Мірскі замак”, фестываль “Гальшанскі замак”, рыцарскі турнір “Меч Лідскага замка”, “Ганненскі кірмаш”, фестываль традыцыйнай культуры “Скарбы Гродзеншчыны”, фестываль народнай творчасці “Аўгустоўскі канал у культуры трох народаў”.

Рэлігія

У Рэспубліцы Беларусь свабода веравызнання з’яўляецца неад’емным правам кожнага грамадзяніна, таму насельніцтву краіны ўласціва  разнастайнасць рэлігійных плыняў. Самая распаўсюджаная рэлігія – хрысціянства. Найбольш масавымі ў Гродзенскай вобласці з’яўляюцца праваслаўе, каталіцызм і суполкі пратэстанцкіх рэлігійных напрамкаў. Усяго ў Гродзенскай вобласці налічваецца 16 рэлігійных канфесій з агульнай колькасцю рэлігійных суполак 485. https://president.gov.by/be/belarus/regions/grodnenskaya

згарнуць

Помнікі і мемарыялы горада Гродна

 

Помнікі і мемарыялы горада Гродна

Брацкая магіла савецкіх воінаў і партызан у Гродне - мемарыяльны комплекс, размешчаны ля ўваходу ў парк Жылібера. Адкрыты ў 1949 годзе

Помнік-танк Т-34-85, устаноўлены на Савецкай плошчы ў гонар воінаў вызваліцеляў 2-га і 3-га Беларускіх франтоў, якія ўдзельнічалі ў вызваленні горада Гродна 16 ліпеня 1944 года

Курган Славы. Гродна, пр-т Касманаўтаў

Алея загінуўшым камсамольцам (ля падножжа Кургана Славы)

Вайсковыя могілкі ў Гродне

Помнік невядомаму салдату

Помнік-бюст Маршала Савецкага Саюза Сакалоўскага В. Д. на пешаходнай вул. Савецкай у цэнтры горада Гродна

Мемарыяльны комплекс у памяць аб воінах, якія змагаліся з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў першыя дні вайны. Устаноўлены на вуліцы Савецкіх Пагранічнікаў 22 чэрвеня 2004 года

Помнік настаўнікам і вучням, якія загінулі ў гады вайны, вул. Парыжскай Камуны, 3


Стэла Герояў Савецкага Саюза і поўных кавалераў ордэна Славы ў Гродне

Памятны знак на могілках "Аульс", устаноўлены на брацкай магіле, у якой пахавана 1 452 савецкіх ваеннапалонных, з іх 711 невядомых.

Помнік, усталяваны на брацкай магіле, у якой пахавана больш за 14 тысяч савецкіх грамадзян закатаваных і расстраляных нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады вайны, з іх невядомых 13 693.Фолюш.

Помнікі на могілках па вуліцы Антонава

                 

Помнік па вуліцы Перамогі, устаноўлены на брацкай магіле, у якой пахавана 8 савецкіх воінаў, якія загінулі пры абароне горада ў ліпені 1941 г.

 

Габрэйскае гета ў Гродне

 

     

згарнуць
падзяліцца ў: