Аб'яднанне па інтарэсах "Творчая майстэрня"

Мэта: назапашванне спосабаў стварэння дэкаратыўных малюнкаў, выкарыстання матэрыялаў, прымянення мастацкіх тэхнік у дэкаратыўнай дзейнасці, вопыту ўспрымання дэкаратыўнасці твораў прыкладнога мастацтва.

Задачы:

  • развіваць выяўленчыя і творчыя здольнасці, цікавасць да эксперыментальнага асваення мастацкіх матэрыялаў, выяўленчых тэхнік;
  • вучыць уменню пазнаваць сродкі выразнасці прадметаў прыкладнога мастацтва, спосабы стварэння выцінанкі і спосабы дэкаратыўнага роспісу на геаметрычных формах, сілуэтных малюнках;
  • фарміраваць творчае ўяўленне, выяўленчыя і тэхнічныя ўменні (навыкі дэкарыравання, выразання) пры стварэнні дэкаратыўных прадметаў;
  • выхоўваць эстэтычныя пачуцці; эстэтычнае стаўленне да прадметаў прыкладнога мастацтва і жаданне ствараць дэкаратыўныя прадметы разам з дарослым і самастойна.

 

Перыядычнасць правядзення: 1 раз на тыдзень, серада  (15.30-16.00)   

Педагог дадатковай адукацыі: Ерамейчык Вольга Мар'янаўна

падзяліцца ў: