Папячыцельскі савет

Дзейнасць Апякунскага савета ўстановы дашкольнай адукацыі рэгулюецца Палажэннем аб апякунскім савеце ўстановы адукацыі (Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь № 146 ад 25.07.2011) спасылка 

Постановление Министерства образования Республики Беларусь от 16.08.2022 №266 "Об изменении постановления Министерства образования Республики Беларусь от 25.07.2011 №146"

УКАЗ ПРЕЗИДЕНТА РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ 1 июля 2005 г. № 300 "Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі"

Апякунскі савет з'яўляецца органам самакіравання ўстановы адукацыі і ствараецца з мэтай аказання садзейнічання ў забеспячэнні яго дзейнасці і развіцця.
Рашэнне аб стварэнні Апякунскага савета прымаецца ініцыятыўнай групай, у склад якой могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы.
Вышэйшым органам кіравання Апякунскага савета з'яўляецца агульны сход. Узначальвае агульны сход апякунскага савета старшыня Апякунскага савета, які выбіраецца на 3 гады.
У склад Апякунскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Выкананне членамі Апякунскага савета сваіх функцый ажыццяўляецца выключна на бязвыплатнай аснове.

Задачамі дзейнасці Апякунскага савета з'яўляюцца:

  • садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
  • распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;
  • садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы;
  • вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў апякунскага савета.

Фінансавыя сродкі апякунскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў і іншых крыніц, не забароненых заканадаўствам, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі -3642520000035, РКЦ №10 г. Масты ф-ла ААТ "Белаграпрам" , УНП 500149704, АКПА 02150809  з абавязковым указаннем назвы ўстановы адукацыі: Дзяржаўная ўстанова адукацыі «Дубненскі дзіцячы сад», і могуць выкарыстоўвацца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем апякунскага савета на:

  • умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы;
  • удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў;
  • правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў і іншыя мэты, не забароненыя заканадаўствам.

Справаздача аб даходах і расходаванні фінансавых сродкаў, прадастаўляецца законным прадстаўнікам непаўналетніх старшынёй Апякунскага савета ўстановы з прад'яўленнем адпаведных плацежных дакументаў.

Для аператыўнага рэагавання на выпадкі прымусовага збору грашовых сродкаў і іншых парушэнняў у працы апякунскага савета Вы можаце звярнуцца на тэлефоны «гарачай лініі»:
801515 3 22 81 - дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дубненскі дзіцячы сад";
801515 3 35 93 – упраўленне адукацыі Мастоўскага райвыканкама;
0152 77 16 46 - галоўнае ўпраўленне адукацыі Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта.
Час працы тэлефона "гарачай лініі":
панядзелак - пятніца з 8.00 да 13.00, з 14.00 да 17.00
 

План работы папячыцельскага савета

 

План работы

папячыцельскага савета і  дзяржаўнай установы адукацыі  “Дубненскі дзіцячы сад” на 2024/2025 навучальны год

Задачамі дзейнасці папячыцельскага савета з’яўляюцца:
• садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
• распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;
• вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета;
• садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы работнікаў установы адукацыі;
• удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў;
- правядзенне фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў.

 

п/п

Мерапрыемствы

Дата правядзення

Адказны

1

І. Пасяджэнне папячыцельскага савета:

1.Справаздача аб дзейнасці і выкарыстанні грашовых сродкаў папячыцельскага савета ў 2024/2025 навучальным годзе;
2.Аб выбары складу членаў папячыцельскага савета;
3.Аб выбары старшыні, сакратара папячыцельскага савета на 2024/2025 навучальны год;
4.Аб плане працы на новы навучальны год;
5.Аб выдзяленні сродкаў на аснашчэнне матэрыяльна-тэхнічнай базы.

верасень 2024

Старшыня папячыцельскага савета

 

2

ІІ. Пасяджэнне папячыцельскага савета:

1.Разгляд і зацвярджэнне справаздачы папячыцельскага савета аб фінансавай дзейнасці за перыяд верасень – май 2024/2025 навучальнага года.
2.Аб падрыхтоўцы да летняга перыяду 2025 года.
3.Аб падрыхтоўцы да новага 2025/2026 навучальнага года (план рамонтных работ ва ўстанове ў чэрвені 2025 г.).

май 2025

Старшыня папячыцельскага савета

 

3

Садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі:

-набыццё (рамонт) абсталявання, інвентара харчаблока;

-набыццё тавараў для падрыхтоўкі  да летняга аздараўленчага перыяду і новага навучальнага года;

-набыццё мыючых, чысцячых сродкаў, гаспадарчага інвентару;

-набыццё стэндаў для размяшчэння нагляднай інфармацыі.

на працягу навучальнага года

папячыцельскі савет

4

Правядзенне дабрачынных акцый, суботнікаў па ўборцы і добраўпарадкаванні тэрыторыі

на працягу навучальнага года

папячыцельскі савет

5

Садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі:

-папаўненне развіваючага асяроддзя  ў групах;

-набыццё гульнявога матэрыялу;

-набыццё прадметаў дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва;

-набыццё спартыўнага інвентару.

на працягу навучальнага года

папячыцельскі савет

6

Аказаненне пасільнай дапамогі ў падрыхтоўцы да навагодніх святаў:

-  набыццё навагодніх падарункаў;

-  набыццё і выраб навагодніх цацак і ўпрыгожванняў;

- афармленне музычнай залы, групаў 

снежань 2024

папячыцельскі савет

7

 

Дапамога ў арганізацыі свят, ранішнікаў, спартыўна-аздараўленчых мерапрыемстваў з дзецьмі ў дзіцячым садзе

на працягу года

Старшыня папячыцельскага савета

8

Азнаямленне з нарматыўнай прававой базай, якая рэгламентуе дзейнасць папячыцельскага савета:
-Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 25 ліпеня 2011 г. №146 «Аб зацвярджэнні палажэння аб Папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі»
-Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі

кастрычнік

2024

старшыня папячыцельскага савета

9

Размяшчэнне на сайце дашкольнай адукацыі актуальнай інфармацыі аб рабоце папячыцельскага савета

на працягу года

адміністратар сайта

10

Дапамога ў арганізацыі конкурсаў, выставак сумеснай творчасці дзяцей і бацькоў згодна з гадавым планам.

 

на працягу года

папячыцельскі савет

згарнуць

 Справаздача папячыцельскага савета аб расходаванні бацькоўскіх сродкаў

Справаздача аб выкарыстанні добраахвотных сродкаў

     законных прадстаўнікоў выхаванцаў за 2024 год

2 квартал (красавік, май, чэрвень)

 на рахунак паступіла 100.00 рубл.

патрачана -00рублёў 00 капеек

засталося-630 рублёў 00 капеек

1 квартал (студзень, люты, сакавік)

грошы на рахунак не паступалі

патрачана -00 рублёў 00 капеек

засталося - 530 рублёў 00 капеек

 

 

Справаздача аб выкарыстанні добраахвотных сродкаў

     законных прадстаўнікоў выхаванцаў за 2023 год

 

4 квартал (кастрычнік, лістапад, снежань)

грошы на рахунак не паступалі

патрачана -00рублёў 00 капеек

засталося-530 рублёў 00 капеек

3 квартал (ліпень, жнівень, верасень)

грошы на рахунак не паступалі

патрачана -00 рублёў 00 капеек

засталося-530 (красавік, май, чэрвень)

 на рахунак паступіла 360.00 рубл.

патрачана -00рублёў 00 капеек

засталося-530 рублёў 00 капеек

1 квартал (студзень, люты, сакавік)

грошы на рахунак не паступалі

патрачана -00 рублёў 00 капеек

засталося-170  рублёў 00 капеек

згарнуць

Склад  папячыцельскага  савета 

Склад  папячыцельскага  савета 
дзяржаўнай установы адукацыі "Дубненскі дзіцяч сад"
на 2024/2025 навучальны год
 

Прозвішча, імя, імя па бацьку

члена папячыцельскага савета

Прадстаўнікі

1.

Кучура Марыя Міхайлаўна

 

Старшыня папячыцельскага савета,

прадстаўнік ад рознаўзроставай групы

/ад 4 да 6 гадоў/ інтэграванага навучання і выхавання

2.

Грамадка Людміла Уладзіміраўна

 

прадстаўнік ад рознаўзроставай групы 

/ад 4 да 6 гадоў/інтэграванага навучання і выхавання

3.

Пагасян Генрыета Ігараўна

 

радстаўнік ад рознаўзроставай групы

/ад 4 да 7 гадоў/інтэграванага навучання і выхавання

4

Дзядолка Вера Мікалаеўна

Кіраўнік фізічнага выхавання,

прадстаўнік ад педагагічнай грамадскасці,

сакратар

5

Рыбачонак Аксана Ігараўна

прадстаўнік ад рознаўзроставай групы

/ад 2 да 5 гадоў/

 

згарнуць

Папячыцельскі савет. Пытанні - адказы

Паважаныя бацькі!

Работа Папячыцельскага савета ў Вашым дзіцячым садзе - гэта не толькі эфектыўны, юрыдычна пісьменны інструмент прыцягнення пазабюджэтных сродкаў, але і найбольш зручны спосаб аказання дапамогі Вашаму дзіцячаму саду, а значыць і Вашым дзецям, яго выхаванцам.
Што такое папячыцельскі савет?
У адпаведнасці з артыкулам 24 Кодэкса РБ аб адукацыі, папячыцельскі савет з'яўляецца органам самакіравання адукацыйнай установы, які ажыццяўляе грамадскі кантроль за зборам і расходаваннем дабрачынных ахвяраванняў, якія паступаюць на рахунак адукацыйнай установы ад фізічных асоб, зацікаўленых у развіцці ўстановы. Папячыцельскі савет прымае рашэнні па парадку выкарыстання мэтавых сродкаў і складае план выкарыстання дабрачыннай дапамогі.
Асноўнымі задачамі папячыцельскага савета з'яўляюцца:
• садзейнічанне ўстанове адукацыі ў развіцці матэрыяльна-тэхнічнай базы, забеспячэнні якасці адукацыі;
• распрацоўка і рэалізацыя планаў сваёй дзейнасці ў інтарэсах установы адукацыі;
• вызначэнне напрамкаў, форм, памераў і парадку выкарыстання сродкаў папячыцельскага савета;
• садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы работнікаў установы адукацыі;
• удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў;
- правядзенне фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў.
 
Хто ўваходзіць у склад папячыцельскага савета?
У склад папячыцельскага савета могуць уваходзіць законныя прадстаўнікі выхаванцаў, педагагічныя работнікі, прадстаўнікі грамадскіх аб'яднанняў і іншых арганізацый, іншыя асобы. Прапановы па персанальным складзе папячыцельскага савета могуць уносіцца калектывам установы адукацыі і прадстаўнікамі бацькоўскай грамадскасці, іншымі зацікаўленымі асобамі. Персанальны склад папячыцельскага савета зацвярджаецца на паседжанні большасцю галасоў.
Папячыцельскі савет узначальвае старшыня, які выбіраецца на сходзе апякунскага савета.
Права прыняцця канкрэтных рашэнняў па выкарыстанні мэтавай дабрачыннай дапамогі бацькі выхаванцаў дэлегуюць папячыцельскаму савету ўстановы адукацыі.
 
Навошта патрэбны папячыцельскі савет ў Вашай установе адукацыі?
Папячыцельскі савет, у першую чаргу, з'яўляецца галоўным распарадчыкам дабрачынных сродкаў, якія паступілі, гэта орган грамадскага самакіравання, які кантралюе выкарыстанне ахвяраванняў. Менавіта калектыўны грамадскі кантроль садзейнічае найбольш эфектыўнаму размеркаванню сродкаў у адпаведнасці з патрэбамі Вашай установы дашкольнай адукацыі.

Чаму апякунскі савет патрэбны менавіта Вам і Вашаму дзіцяці?
Дзякуючы рабоце апякунскага савета паляпшаецца якасць Вашай установы адукацыі, а значыць, і якасць жыцця Вашага дзіцяці ў ім. Павышаецца не толькі камфорт і бяспека ўстановы, але і якасць самага адукацыйнага працэсу. Прыцягненне і пісьменнае выкарыстанне дабрачынных ахвяраванняў апякунскага савета значна пашырае магчымасці ўстановы адукацыі, прычым строга ў залежнасці ад пажаданняў бацькоў выхаванцаў.
 
Ці мае права кіраўнік установы адукацыі прыцягваць для фінансавання ўстаноў адукацыі сродкі бацькоў?
У адпаведнасці з Палажэннем аб папячыцельскім савеце ўстановы адукацыі фінансаванне ўстаноў адукацыі можа ажыццяўляцца з розных крыніц, не забароненых заканадаўствам. Для вырашэння актуальных задач устаноў адукацыі кіраўнік ва ўзаемадзеянні з папячыцельскім саветам мае права прыцягваць дадатковыя крыніцы фінансавання, у тым ліку спонсарскую дапамогу і сродкі бацькоў.
Бацькоўская дапамога можа аказвацца толькі на добраахвотнай аснове. Пералічэнне сродкаў ажыццяўляецца па квітанцыі на разліковы рахунак установы адукацыі.
 
Як фарміруюцца фінансавыя сродкі папячыцельскага савета?
Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета фарміруюцца з добраахвотных узносаў, якія залічваюцца на бягучы (разліковы) рахунак па ўліку пазабюджэтных сродкаў установы адукацыі, і выкарыстоўваюцца па мэтавым прызначэнні ў адпаведнасці з рашэннем папячыцельскага савета.
 
Ці могуць члены бацькоўскага камітэта ініцыяваць збор (пералічэнне) грашовых сродкаў установе адукацыі?
Міністэрства адукацыі ў адпаведным лісце ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў асабліва звярнула ўвагу на недапушчальнасць выканання функцый папячыцельскага савета членамі бацькоўскага камітэта.
 
Як Міністэрства адукацыі рэагуе на сітуацыю па зборы грашовых сродкаў з бацькоў?
Звароты грамадзян, якія змяшчаюць звесткі аб меркаваных фактах збору сродкаў ва ўстановах адукацыі, знаходзяцца на пастаянным кантролі Міністэрства адукацыі.
Міністэрства адукацыі накіравала ва ўпраўленні адукацыі аблвыканкамаў ліст, у якім асаблівая ўвага звернута на недапушчальнасць фарміравання фінансавых сродкаў папячыцельскага савета ў парушэнне патрабаванняў пункта 24 Палажэння ў частцы фарміравання фінансавых сродкаў папячыцельскага савета.
 
 

 

   
згарнуць
падзяліцца ў: