Рэспубліканская акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!"

05.11.2024

«Выпіў-закурыў-заснуў» - формула пажару, якая штогод забірае жыцці курцоў, пагражаючы суседзям і блізкім. Неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні - адна з асноўных прычын пажараў у Рэспубліцы Беларусь. Статыстычныя дадзеныя па пажарах, якія адбыліся з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні, не суцяшальныя: за 9 месяцаў 2024 года ў рэспубліцы зафіксавана 905 «цыгарэтных» пажараў, а гібель склала 224 чалавекі.

З 8 па 28 лістапада ў Мастоўскім раёне стартуе рэспубліканская акцыя "Не прапальвай сваё жыццё!", накіраваная на папярэджанні пажараў і гібелі людзей ад іх з прычыны неасцярожнага абыходжання з агнём пры курэнні і ў стане алкагольнага ап'янення.

Работнікі МНС правядуць прафілактычныя мерапрыемствы ў гандлёвых аб'ектах, на чыгуначных вакзалах, у інтэрнатах і з вучнямі старэйшых класаў.

У перыяд правядзення кампаніі пройдзе інтэнсіўная пажарна-прафілактычная работа ў жылым сектары. Прадстаўнікі службы "101" наведаюць домаўладанні і кватэры грамадзян, нагадаўшы аб неабходнасці захавання правілаў пажарнай бяспекі.

Паважаныя грамадзяне, памятайце! Курэнне ў стане алкагольнага ап'янення і ў ложку можа прывесці да пажару.

 

Мастоўскі РАНС

 

падзяліцца ў:
Меню раздела