Гісторыя, традыцыі і дасягненні ўстановы адукацыі

Гісторыя развіцця дзяржаўнай установы адукацыі «Дуненскі дзіцячы сад»

 

              Дзіцячы сад у вёсцы Дубна Мастоўскага раёна прыняў першых хлопчыкаў і дзяўчынак у 1979 годзе. Гэта быў аднапавярховы прыстасаваны будынак, у якім размяшчаліся 2 групы дзяцей. Будынак належаў калгасу "Дубна".

У 1989 годзе калгасам «Дубна» быў уведзены ў эксплуатацыю новы тыпавы двухпавярховы будынак дзіцячага сада, праектнай магутнасцю на 90 месцаў. Кожная група аснашчана асобным групавым і спальным памяшканнем для дзяцей, рукамыйным, туалетным і распранальным пакоямі. У дзіцячым садзе абсталяваны: медыцынскі блок, харчаблок, спартыўная і музычная залы.

З 01.06.1994 года дзіцячы сад пераведзены на баланс Дубненскага сельскага Савета, а з 02.01.2003 года – на баланс аддзела адукацыі Мастоўскага райвыканкама.

Новы этап у развіцці ўстановы адукацыі пачаўся ў 2007 годзе. У рамках стварэння аграгарадка ў дзіцячым садзе быў праведзены рамонт. Групавыя і спальныя памяшканні былі абсталяваны новай сучаснай мэбляй. Прадметна прасторавае асяроддзе папоўнілася новымі сродкамі навучання і выхавання, гульнявым і спартыўным абсталяваннем і інвентаром. У свабодным памяшканні абсталяваны пункт карэкцыйна-педагагічнай дапамогі.

Рашэннем Мастоўскага раённага выканаўчага камітэта ад 23.07.2007 № 475 дзіцячы сад рэарганізаваны ў дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці «Дубненскі дзіцячы сад».

30.03.2010 года створана дзяржаўная ўстанова адукацыі "Дубненскі дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці".

01.09.2022 установа перайменавана ў дзяржаўную ўстанову адукацыі "Дубненскі дзіцячы сад".

У 2010-2013 гадах на базе ўстановы адукацыі працавала рэспубліканская інавацыйная пляцоўка "Укараненне мадэлі экалагічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адкрытай адукацыйнай прасторы з улікам рэгіянальнай спецыфікі".

З 2015 па 2018 год Дубненскі ДЦРР з'яўляўся раённым рэсурсным цэнтрам па тэме інавацыйнага праекту.

З 2019 года і  па цяперашні час установа з'яўляецца  рэсурсным цэнтрам сістэмы адукацыі Гродзенскай вобласці па тэме "Рэалізацыя мадэлі экалагічнага выхавання дзяцей дашкольнага ўзросту ў адкрытай адукацыйнай прасторы з улікам рэгіянальнай спецыфікі".

Па выніках работы за год Дубненскі ДЦРР неаднаразова станавіўся пераможцам сярод сельскіх дашкольных устаноў у раённым конкурсе на лепшую арганізацыю работы па развіццю сістэмы адукацыі Мастоўскага раёна (2003 - 2010 г.г.). У 2011 годзе ўстанова прызнана лепшай па ўкараненні інавацыйных тэхналогій, у 2012 годзе - узнагароджана дыпломам І ступені за дасягненне высокіх паказчыкаў у развіцці дашкольнай адукацыі ў 2011/2012 навучальным годзе.

Першай загадчыцай дзіцячага сада была Кунцэвіч Ірына Канстанцінаўна (1979 – 1982). Са жніўня 1982 года па верасень 2010 года загадчыцай установы адукацыі была Вялічка Ірына Іванаўна. Дзякуючы ёй у дзіцячым садку былі створаны ўсе ўмовы для плённай работы калектыву. Яна ўнесла вялікі ўклад у развіццё як установы адукацыі, так і сістэмы адукацыі Мастоўскага раёна. З лістапада 2010 года па жнівень 2021 года ўзначальвала ўстанову дашкольнай адукацыі Карпушонак Вера Леанідаўна. Са жніўня 2021 года на пасаду загадчыка прызначана Бусько Алена Сяргееўна.

         У Дубненскім дзіцячым працуюць кваліфікаваныя педагогі, адданыя сваёй справе, якія любяць сваю працу. 38 гадоў ва ўстанове працуе музычны кіраўнік Арціш Валянціна Дзмітрыеўна. Яна адносіцца да той катэгорыі творчых педагогаў, якія знаходзяцца ў пастаянным пошуку новых форм і ідэй эстэтычнага выхавання дзяцей. Валянціна Дзмітрыеўна таленавіты педагог . Дзякуючы яе рабоце, дзеці неаднаразова былі пераможцамі музычных конкурсах.

 

                                                                                                      

згарнуць

Традыцыі

   Наш дзіцячы сад -гэта вялікая сям'я, і як у любой сям'і ў нас ёсць свае традыцыі. Гэтыя традыцыі з вялікім задавальненнем прымаюцца дзецьмі і бацькамі, удасканальваюцца і прымнажаюцца. Кожная традыцыя накіравана на дасягненне вызначанай выхаваўчай мэты і праверана часам.

Традыцыйнымі для нас  сталі:  правядзенне акцый "Кветкі для матулі" на Дзень маці, "Кветкі героям" да Дня Перамогі, "Дапаможам пярнатым сябрам", "Пасадзі кветку", правядзенне святаў "Міжнародны жаночы дзень", "Дзень абаронцаў Айчыны", "Гуканне  вясны", "Ваш подзвіг не забыты", "Бывай, дзіцячы сад", "Дзень абароны дзяцей", “Пакарміце птушак зімой!”,

   Штогод 1-га верасня ўстанова адчыняе свае дзверы выхаванцам, сустракаючы іх вясёлай музычнай забавай.

Асаблівую ўвагу надзяляюць педагогі дашкольнай установы  патрыятычнаму выхаванню падрастаючага пакалення. Абавязкова праводзім мерапрыемствы, прысвечаныя "Дню роднай мовы", “Дню Перамогі”, арганізуем экскурсіі выхаванцаў да помнікаў і мемарыяльных комплексаў, якія знаходзяцца ў нашай мясцовасці.

Традыцыямі ў рабоце з бацькамі сталі: дапамога ў стварэнні развіваючага прадметна-прасторавага асяроддзя, аказанне дапамогі ў рамонтных работах у групах і на тэрыторыі ўстановы; дні адчыненых дзвярэй; сумесныя Дні здароўя; удзел у акцыях “Упрыгожым наш дзіцячы сад”, “Здай макулатуру – пасадзі дрэва”; удзел у выставах сумеснай творчасці "Восеньскія дары",  "Навагоднія  ўпрыгожванні", "У маёй мамы рукі залатыя", "Мой тата самы лепшы".

Традыцыі працоўнага калектыву:  ушанаванне ветэранаў педагагічнай працы; удзел працоўнага калектыву ў мерапрыемствах да дня Перамогі і дня Незалежнасці; узнагароджанне работнікаў граматамі і падзякамі па выніках работы; сумеснае афармленне памяшканняў установы да свят; аказанне дабрачыннай дапамогі арганізацыям "Чырвоны крыж",  "Дзіцячы фонд", "Дзіцячы хоспіс"; віншаванне з днём нараджэння і юбілейнымі датамі; удзел у суботніках; сумесныя святы (Дзень настаўніка, Новы год, Міжнародны жаночы дзень).

згарнуць

Дасягненні, 2023 год

Моўлік Руслан, выхаванец установы дашкольнай адукацыі, узнагароджаны Дыпломам І ступені ў раённым конкурсе творчых работ "Зімовая казка" у намінацыі "Афармленне стала". Педагог - Ерамейчык В.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Пагасян Надзея, выхаванка установы дашкольнай адукацыі, узнагароджана Дыпломам ІІ ступені  раённага  этапа рэспубліканскага конкурса "Энергамарафон" у намінацыі "Мастацкая работа па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарыстання энергарэсурсаў"паднамінацыі «Плакат». 

Раманчук Святлана Генадзеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, узнагароджана Дыпломам І ступені  раённага этапа рэспубліканскага конкурса "Энергамарафон" у намінацыі "Гейміфікацыя ў энергазберажэнні", паднамінацыі «Дыдактычная гульня».

Шарыкала Ульяна і Балабанаваў Данііл, выхаванцы ўстановы дашкольнай адукацыі, узнагароджаны Дыпломамі раённага конкурса творчых работ "Навагоднія пазлы". Педагогі -  Ківейша Л.М. і Ерамейчык В.М.

Адаська Мілана, выхаванка ўстановы дашкольнай адукацыі, узнагароджана Дыпломам ІІ ступені  раённага конкурса зімовых і калядных кампазіцый юных фларыстаў "Зімовая казка" . Педагог -  Паўлючук Т. А.  

Балабанаў Даніілвыхаванец установы дашкольнай адукацыі, узнагароджаны Дыпломам ІІІ ступені раённага этапа XVI рэспубліканскагак конкурса "Энергамарафон" у намінацыі "Мастацкія работы па прапагандзе эфектыўнага і рацыянальнага выкарытання энэргарэсурсаў"  у паднамінацыі "Малюнак". Педагог - Ерамейчык В.М. 

Яскевіч Алена Раманаўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі, узнагароджана Дыпломам ІІІ у раённым этапе абласнога творчага конкурса "ЭКА - наклейка".

згарнуць

Дасягненні, 2024 год

 Загадчык ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" Бусько А.С. узнагароджана дыпломам Міжнароднага інстытута навукі і інавацыі за падрыхтоўку і удзел ў трэцяй міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Дзень Зямлі - 2024. Экалагічнае выхаванне. Устойлівае развіцце".

Назва публікацыі: "Экалагічнае выхаванне дзяцей дашкольнага ўзросту сродкамі экалагічнай сцяжынкі". 

 Ліпінская Ева, выхаванка установы дашкольнай адукацыі, узнагароджана Дыпломам ІІ ступені ў раённым конкурсе творчых работ "Зімовы карнавал снегавікоў" у намінацыі "Афармленне стала". Педагог - Ерамейчык В.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі.

 

  ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені ў раённым конкурсе на лепшае афармленне адміністрацыйных будынкаў арганізацый сацыяльнай сферы, якія знаходзяцца ў сельскай мясцовасці. 

ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" узнагароджана Дыпломам ІІІ ступені ў раённым конкурсе на лепшае дызайнерскае навагодняе дрэва ў намінацыі "Алея чарадзейных дрэў".

 Ерамейчык В.М., выхавальнік дашкольнай адукацыі, узнагароджана Дыпломам І ступені ў раённым этапе рэспубліканскай выставы творчых работ навучэнцаў, студэнтаў і педагогаў Гродзенскай вобласці ў намінацыі Жывапіс "Прычал". Работа адпраўлена на абласную выставу творчых работ.

 

 

згарнуць

Нашы публікацыі

падзяліцца ў:
Меню раздела