Народнае свята "Саракі"
20.03.2025Адной з найбольш паспяховых форм грамадзянска-патрыятычнага выхавання з'яўляюцца святы і забавы ў дзіцячым садзе. У нашым дзіцячым садзе сёння прайшла музычная забава "Саракi". Правядзенне беларускіх народных свят садзейнічае выхаванню ў дзяцей любові да Радзімы, дае магчымасць больш даведацца пра гісторыю свайго народа, народныя абрады і традыцыі. Рабяты гулялі ў народныя гульні, спявалі песні, вадзілі карагоды, чыталі вершы. У канцы свята атрымалі салодкія падарункі.