"За бяспеку разам"
18.03.2025"За бяспеку разам": маштабная прафілактычная акцыя стартуе на Гродзеншчыне
З 22 па 30 сакавіка ў Гродзенскай вобласці пройдзе рэспубліканская прафілактычная акцыя "За бяспеку разам". Яе мэта - павысіць узровень бяспекі насельніцтва, знізіць колькасць пажараў, выкліканых грэбаваннем правіламі бяспекі і неасцярожным абыходжаннем з агнём.
У акцыі прымуць удзел не толькі ратавальнікі МНС, але і прадстаўнікі МУС, ЖКГ, энергетычных службаў, аховы здароўя, сацыяльнай абароны, адукацыі, СМІ і Беларускага добраахвотнага пажарнага таварыства.
Фокус прафілактычнай работы: праверка супрацьпажарнага стану домаўладанняў грамадзян, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы. Ратавальнікі наведаюць адзінокіх і адзінока пражываючых пажылых людзей, інвалідаў, ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, а таксама сем'і, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы, дадуць рэкамендацыі па бяспецы жылля.
Для ўсіх жадаючых: у рамках акцыі кожны ахвочы можа звярнуцца ў гарадскі ці раённыя аддзелы МНС і падаць заяўку на абследаванне свайго дома ці кватэры. Спецыялісты выедуць на месца, правераць жыллё, укажуць на існуючыя недахопы і дапамогуць іх устараніць.
Акрамя праверак: запланаваны прафілактычныя рэйды, абмен вопытам і сустрэчы з працоўнымі калектывамі. У гэты перыяд ратавальнікі навучаць работнікаў службаў жыллёва-камунальнай гаспадаркі, а таксама спецыялістаў, якія аказваюць сацыяльную і медыцынскую дапамогу дома, асновам бяспекі жыццядзейнасці, мерам па прадухіленню пажараў і іншых надзвычайных сітуацый, а таксама дзеянням у выпадку іх узнікнення.
Заклікаем жыхароў Гродзеншчыны прыняць удзел у акцыі, каб зрабіць свой дом бяспечным.
• Праверце спраўнасць ацяпляльнага абсталявання і электраправодкі.
• Пераканайцеся ў працаздольнасці (ці ўсталюеце) аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі.
• Дапамажыце пажылым сваякам і знаёмым засцерагчы сваё жыллё.
• Паведамляйце аб падазроных выпадках (кватэры, якія выкарыстоўваюцца для распіцця алкаголю; пустуючыя дамы, дзе збіраюцца бяздомныя; парушэнні правоў дзяцей) па нумарах 101, 102 або 112.