Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь
14.03.202514 сакавіка педагогі дзіцячага сада правялі з выхаванцамі тэматычныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да святкавання Дня Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
У рознаўзроставых групах /ад 4 да 7 гадоў і ад 4 да 6 гадоў/ інтэграванага навучання і выхавання прайшлі гутаркі і заняткі на тэму прававога выхавання. Выхаванцы замацавалі веды аб правах дзіцяці, якія прапісаны ў Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь. Адбыўся прагляд фільма, дзе дзеці пазнаёміліся з правамі і абавязкамі грамадзян у грамадстве.