У рамках мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму"
13.03.2025У рамках мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму" у дзяржаўнай установе адукацыі "Дубненскі дзіцячы сад" 11 сакавіка прайшоў Дзень прафілактыкі вытворчага траўматызму, а 13 сакавіка - абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: “Транспартная дысцыпліна. Выкананне правілаў дарожнага руху як аснова прафілактыкі траўматызму пры эксплуатацыі транспартных сродкаў”.
У ходзе правядзення гэтых мерапрыемстваў ў арганізацыі праведзена сустрэча працоўнага калектыву, накіраваная на стварэнне бяспечных умоў працы, прафілактыкі і недапушчэння вытворчага траўматызму, а таксама праведзены маніторынгі: пакета дакументаў па арганізацыі бясплатнай перавозкі выхаванцаў; прымянення работнікамі і выхаванцамі святлоадбівальных элементаў, праведзена з работнікамі віктарына па ведах правіл дарожнага руху.