Абласны Дзень аховы працы

14.11.2024

14 лістапада ў нашай установе дашкольнай адукацыі прайшоў абласны Дзень аховы працы з адзіным парадкам дня: «Грамадскі кантроль за выкананнем заканадаўства аб ахове працы – залог забеспячэння правоў работнікаў на здаровыя і бяспечныя ўмовы працы».

У рамках правядзення мерапрыемства асаблівая ўвага ўдзелена бяспецы работнікаў на працоўных месцах, адпаведнасці абсталявання і працэсаў вытворчасці патрабаванням заканадаўства аб ахове працы, забеспячэнню работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі, змываючымі і абясшкоджваючымі сродкамі, захаванню працоўнай і вытворчай дысцыпліны. Работнікі былі азнаёмлены з інфармацыяй аб выпадках і прычынах траўміравання работнікаў Гродзенскай вобласці за 9 месяцаў 2024 года.

падзяліцца ў: