80-годдзе вызвалення Беларусі

Зацверджана эмблема 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў! 

Лагатып прадстаўлены стылізаваным контурам Рэспублікі Беларусь у колерах Дзяржаўнага флага краіны з выявай мемарыяла "Курган Славы" і адпаведнага надпісу.
Аўтар-пераможца - Седзіч Аляксандр.

 

Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь  ад 5 кастрычніка 2023 г. № 316 "Аб падрыхтоўцы і правядзенні святочных мерапрыемстваў"

 

Створаны Рэспубліканскі аргкамітэт па падрыхтоўцы святкавання 80-й гадавіны вызвалення Беларусі і Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

 

Заснаваны юбілейны медаль "80 гадоў вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў"

 

ПЛАН падрыхтоўкі і правядзення мерапрыемстваў па святкаванні 80-й гадавіны вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і Перамогі савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

80 гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне

У 2025 г. спаўняецца 80 гадоў з дня Перамогі над нямецка-фашысцкімі захопнікамі.

За ўсю гісторыю беларускі народ падвергся немалым выпрабаванням, але Вялікая Айчынная вайна па сваіх маштабах, разбурэннях і чалавечых ахвярах не мела сабе роўных за ўсю гісторыю нашай дзяржавы. Тым больш значная наша Перамога!

Вялікая Айчынная вайна 1941-1945 гг. доўжылася 1418 дзён і начэй. Гэтая трагедыя прайшла праз кожную сям'ю і сэрца кожнага грамадзяніна: забіта не менш за тры мільёны мірных грамадзян і ваеннапалонных (кожны трэці жыхар!); сагнана ў нямецкае рабства больш за 380 тысяч чалавек, многія з якіх не вытрымалі невыносныя ўмовы жыцця і працы.

У год 80-годдзя Вялікай Перамогі мы з вялікай павагай успамінаем подзвіг усіх, хто ваяваў за нашу Радзіму супраць нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Вельмі важна не забываць і перадаваць нашчадкам гісторыю Вялікай Айчыннай вайны, расказваць пра яе Герояў і іх подзвігі, пра мірных жыхароў, якія прайшлі праз цяжар ліхалецця і захавалі мужнасць, добрае сэрца і любоў да Радзімы.

згарнуць

Дзень памяці

22.06.2024

22 чэрвеня - Дзень памяці і смутку. Адзін з самых сумных, трагічных дзён у гісторыі Беларусі. У гэты дзень пачалася Вялікая Айчынная вайна, якая забрала мільёны жыццяў.

Члены калектыва дзіцячага сада прынялі ўдзел ва ўшанаванні  памяці загінуўшых герояў вайны і ўсклалі кветкі да помніка.

згарнуць

Абеліскі вялікага подзвігу

падзяліцца ў: