Адзiны дзень iнфармавання насельнiцтва

 У мэтах выканання Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 16 чэрвеня 2003 г. № 254 "Аб дзейнасці інфармацыйна-прапагандысцкіх груп і аб удзеле кіраўнікоў рэспубліканскіх і мясцовых дзяржаўных органаў і іншых дзяржаўных арганізацый у ідэалагічнай працы" у мэтах рэалізацыі канстытуцыйнага права грамадзян на атрыманне поўнай і дакладнай інфармацыі аб дзейнасці дзяржаўных органаў, іншых арганізацый, аб палітычным, эканамічным, культурным і міжнародным жыцці, а таксама для кампетэнтнага тлумачэння насельніцтву Рэспублікі Беларусь дзяржаўнай палітыкі і забеспячэння актыўнага ўдзелу грамадзян у яе рэалізацыі, вывучэння грамадскай думкі і аказання практычнай дапамогі мясцовым выканаўчым і распарадчым органам у вырашэнні грамадска значных праблем трэці чацвер кожнага месяца ва ўстанове дашкольнай адукацыі праводзіцца адзіны дзень інфармавання па тэматыцы, якая вызначаецца Адміністрацыяй Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Матэрыялы для правядзення Адзінага дня інфармавання насельніцтва

Адзіны дзень інфармавання

20.03.2025

У ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • "Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь - прававы фундамент адзінства і працвітання беларускага народа".
  • "Аб мерах па супрацьдзеянні незаконнаму абароту наркотыкаў. Рэалізацыя дзяржаўнай палітыкі ў сферы прафілактыкі наркаманіі сярод насельніцтва і рэсацыялізацыі нарказалежных асоб";
  • "Аб прафілактыцы злачынстваў, звязаных з выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій, у тым ліку вымагальніцтваў і махлярстваў";
  • "Тонкі лёд. Навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі. Палы сухой расліннасці. Бяспека дзяцей на канікулах. Прафілактычная акцыя "За бяспеку разам!".

У рамках правядзення дня інфармавання прайшоў прагляд фільма “Амбіцыі каштуюць дорага. Ігар Лосік пра «Радыё Свабода», (незалежныя СМІ).
https://www.youtube.com/watch?v=hL1_deApvn0

 

згарнуць

Адзіны дзень інфармавання

18.02.2025

У ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Гродзенскай вобласці за 2021-2024 гг.
  • Аб выніках сацыяльна-эканамічнага развіцця Мастоўскага раёна за 2021-2024 гг.
  • Бяспека дарожнага руху. Прафілактыка дзіцячага дарожна-транспартнага траўматызму
  • Неасцярожнае курэнне. Тонкі лёд. Сістэма грамадзянскай абароны.

згарнуць

Адзіны дзень інфармавання

17.01.2025

    19 студзеня 2024 г. у ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • Аб мерах процідзеяння экстрэмізму і тэрарызму. Адказнасць за рэгістрацыю на інтэрнет-рэсурсах
  • Бяспека пячнога ацяплення. АПА. Бяспека зімовых забаў (горкі, цюбінгі, лёд)
  • УДЗЕЛ У ВЫБАРАХ – ПРАВА І ГРАМАДЗЯНСКІ АБАВЯЗАК КОЖНАГА (прэзентацыя).
згарнуць

Адзіны дзень інфармавання

19.12.2024

19 снежня 2024 г. у ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • БЕЛАРУСЬ - краіна міру і згоды (прэзентацыя);
  • Аб мерах супрацьдзеяння экстрэмізму і тэрарызму. Захаванне заканадаўства аб масавых мерапрыемствах;
  • Азартныя гульні. Прафілактыка гульнявой залежнасці;
  • Бяспечны Новы год. Бяспека дзяцей на канікулах. Тонкі лёд.
згарнуць

Адзіны дзень інфармавання

21.11.2024

Сёння ў працоўным калектыве нашай установы адукацыі прайшоў Адзіны дзень інфармавання з праглядам прэзентацыі на тэму "Выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь: будучыня залежыць ад нас". Старшыня прафсаюзнага камітэта Пракаповіч А.М. у сваім паведамленні пазначыла, што выбары з'яўляюцца неад'емным атрыбутам сучаснай дзяржаўнасці. Гэта палітычны інструмент, дзякуючы якому грамадзяне надзяляюць уладнымі паўнамоцтвамі тых, каму давяраюць і ў кім бачаць свайго лідара, здольнага забяспечыць мір, развіццё і дабрабыт. Сваю будучыню беларусы вызначаць 26 студзеня 2025 г. - на гэты дзень назначаны выбары Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Датэрміновае галасаванне пачнецца 21 студзеня 2025 г. і будзе працягвацца на працягу пяці дзён. Для кожнага беларуса важна аддаць свой голас на выбарах Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, бо ставячы «галачку» ў бюлетэні, мы пішам сваю гісторыю, сваю будучыню. Наша задача - прадэманстраваць згуртаванасць беларускага грамадства, вернасць нашым палітычным традыцыям. Таму мы ўсе павінны разумець, што сёння выбіраем не проста Кіраўніка дзяржавы, а мірнае развіццё нашай Беларусі.

 

 

згарнуць

Адзіны дзень інфармавання

18.10.2024

18 кастрычніка 2024 г. у ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога былі разгледжаны наступныя тэмы:

  • Сямейнае выхаванне як аснова моцнай дзяржавы;
  • Фарміраванне ЗЛЖ. Прафілактыка негатыўных наступстваў тытунекурэння, ужывання алкагольных напояў і наркатычных рэчываў;
  • Прыкметы ўцягвання моладзі ў дэструктыўную дзейнасць праварадыкальных груповак;
  • Неасцярожнае курэнне. Навядзенне парадку на прыдамавой тэрыторыі. Ацяпляльныя прыборы
згарнуць

Адзіны дзень інфармавання

19.09.2024

 19 верасня 2024 г. у ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" прайшоў адзіны дзень інфармавання насельніцтва, у рамках якога былі разгледжаны наступныя тэмы:
- "Мы разам назаўжды: да 85-годдзя ўз'яднання Заходняй Беларусі і БССР"
- "Гродзеншчына - рэгіён са знакам якасці (да 80-годдзя ўтварэння Гродзенскай вобласці)";
- "Бяспека дзяцей на дарозе - задача дарослых";
- "Прафілактыка хатняга гвалту";
- "Калі заблудзіўся ў лесе. Падрыхтоўка да ацяпляльнага сезона. Неасцярожнае курэнне".

У рамках правядзення дня інфармавання быў арганізаваны прагляд фільма "Правал "Самурая" з Токіа. Агент японскіх спецслужбаў злоўлены ў Беларусі".
Спасылка для прагляду фільма https://www.youtube.com/watch?v=AzQjJoHRfY4

 

згарнуць
падзяліцца ў: