Праца дзяцей на агародзе
19.09.2024Восень не толькі прыгожая пара, але і пара актыўнай працоўнай дзейнасці.
Рабяты рознаўзроставых груп /ад 4 да 6 і ад 4 да 7 гадоў/ інтэграванага навучання і выхавання з вялікім задавальненнем папрацавалі: прыбралі з градкі агародніну.
У працэсе працоўнай дзейнасці дзеці вучыліся даводзіць пачатае да канца, у іх фармавалася ўяўленне аб значнасці працы для сябе і навакольных, яны былі вельмі задаволеныя ад вынікаў выкананай працы.
Дзеці вельмі любяць працаваць на ўчастку.