Платныя адукацыйныя паслугі

 

Згодна з інструктыўна-метадычным пісьмом Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь "Аб арганізацыі ў 2024/2025 навучальным годзе адукацыйнага працэсу ва ўстановах адукацыі, якія рэалізуюць адукацыйную праграму дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі, адукацыйную праграму спецыяльнай адукацыі на ўзроўні дашкольнай адукацыі для асоб з інтэлектуальнай недастатковасцю", у дзіцячым садзе адукацыйная праграма дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі рэалізуецца па адным або некалькіх профілях з вывучэннем адукацыйных абласцей на базавым узроўні з улікам меркавання бацькоў (законных прадстаўнікоў) выхаванцаў, іх схільнасцей, жаданняў і стану здароўя.

 Ва ўстанове дашкольнай адукацыі ў 2024/2025 навучальным годзе функцыяніруюць адукацыйныя паслугі:

аб'яднанні па інтарэсах па рэалізацыі праграмы дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі (Мастацкі профіль) адукацыйнай вобласці "Дэкаратыўна-прыкладное мастацтва"

- Выяўленчае мастацтва "Чароўныя фарбы”

 - Мастацтва. Творчая майстэрня.

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ва ўстановах дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца на падставе дагавора аб аказанні паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове, па заяве аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) дзіцяці. Тыпавая форма дагавора аб аказанні паслуг пры рэалізацыі адукацыйных праграм на платнай аснове ўстаноўлена пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 верасня 2022 г. № 297 "Аб тыпавых формах дагавораў у сферы адукацыі".

 

 

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове

Аказанне адукацыйных паслуг на платнай аснове ў ДУА "Дубненскі  дзіцячы сад" ажыццяўляецца на падставе нарматыўных прававых дакументаў, якія рэгламентуюць іх дзейнасць, а менавіта Пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 30 лістапада 2017 г. № 156 "Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у пастанову Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 27 лістапада 2012 г. № 133».
А таксама дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі. Тыпавая форма дагавора аб платных паслугах у сферы адукацыі зацверджана пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 21 ліпеня 2011 г. № 99 "Аб зацвярджэнні тыпавых форм дагавораў у сферы адукацыі", у якой у абавязковым парадку ўказваюцца: назва паслугі, тэрміны прадастаўлення паслугі, яе кошт і парадак змянення кошту; парадак разлікаў за аказанне паслугі і адказнасць бакоў.
На падставе пастанова Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі БЕЛАРУСЬ 25 студзеня2013 г. № 8 "Аб зацвярджэнні санітарных нормаў і правілаў" патрабаванні для ўстаноў дашкольнай адукацыі" заняткі выхаванцаў устаноў  дашкольнай адукацыі ў рамках платных паслуг у сферы адукацыі арганізуюцца па групах з улікам наступных патрабаванняў:

- заняткі павінны праводзіцца з улікам стану здароўя выхаванцаў;

- працягласць заняткаў не павінна перавышаць 30 хвілін;

- напаўняльнасць груп павінна быць не больш за 12 выхаванцаў;

- у групах з працягласцю знаходжання выхаванцаў 10,5-12 гадзін заняткі павінны праводзіцца пасля дзённага сну не больш за два разы на тыдзень для выхаванцаў 4-5-гадовага ўзросту, не больш за тры разы на тыдзень

- для выхаванцаў 5-7-гадовага ўзросту;

- заняткі, у якіх пераважае статычны кампанент, павінны праводзіцца не больш 2 разы на тыдзень;

- пры наведванні выхаванцамі некалькіх заняткаў з перавагай статычнага кампанента яны павінны чаргавацца з заняткамі дынамічнага характару;

- працягласць працы выхаванцаў з прыроднымі матэрыяламі (гліна, лаза, саломка і інш.), тканінай, паперай, кардонам не павінна перавышаць 15 хвілін.

 Арганізацыя заняткаў у прыёмных, спальнях, абсталяваных стацыянарнымі ложкамі, устаноў дашкольнай адукацыі забараняецца.

Расклад працы адукацыйных паслуг на платнай аснове: 

- Выяўленчае мастацтва "Чароўныя фарбы”:

 1 раз на тыдзень, чацвер, (15.00-17.00)   

Педагог дадатковай адукацыі: Ерамейчык Вольга Мар'янаўна

 

 - Мастацтва. Творчая майстэрня: 

1 раз на тыдзень, серада,  (15.30-17.30)  

Педагог дадатковай адукацыі: Ківейша Людміла Міхайлаўна

 

згарнуць

Мастацтва. Творчая майстэрня


Мэта: назапашванне спосабаў стварэння дэкаратыўных малюнкаў, выкарыстання матэрыялаў, прымянення мастацкіх тэхнік у дэкаратыўнай дзейнасці, вопыту ўспрымання дэкаратыўнасці твораў прыкладнога мастацтва.

Задачы:

  • развіваць выяўленчыя і творчыя здольнасці, цікавасць да эксперыментальнага асваення мастацкіх матэрыялаў, выяўленчых тэхнік;
  • вучыць уменню пазнаваць сродкі выразнасці прадметаў прыкладнога мастацтва, спосабы стварэння выцінанкі і спосабы дэкаратыўнага роспісу на геаметрычных формах, сілуэтных малюнках;
  • фарміраваць творчае ўяўленне, выяўленчыя і тэхнічныя ўменні (навыкі дэкарыравання, выразання) пры стварэнні дэкаратыўных прадметаў;
  • выхоўваць эстэтычныя пачуцці; эстэтычнае стаўленне да прадметаў прыкладнога мастацтва і жаданне ствараць дэкаратыўныя прадметы разам з дарослым і самастойна.

 

Перыядычнасць правядзення: 1 раз на тыдзень, чацвер, (15.00-17.00)   

Кошт навучання:  5 рублей 60 копеек 

Педагог дадатковай адукацыі: Ерамейчык Вольга Мар'янаўна

згарнуць

Выяўленчае мастацтва "Чароўныя фарбы"

 

Праграма заняткаў мае мастацка-эстэтычную накіраванасць і дапамагае ў выхаванні гарманічна-развітай асобы. Адметнай яе асаблівасцю з'яўляецца выкарыстанне нестандартных тэхнік і матэрыялаў, выкарыстанне разнастайнага прыроднага і непрыдатнага матэрыялу.

Мэта: забеспячэнне ўмоў для развіцця творчых здольнасцей выхаванцаў сродкамі выяўленчага мастацтва.

Маляванне з'яўляецца адным з найважнейшых сродкаў пазнання свету. У працэсе малявання ў дзіцяці ўдасканальваюцца назіральнасць і эстэтычнае ўспрыманне і творчыя здольнасці. Малюючы, дзіця фарміруе і развівае ў сябе вызначаныя здольнасці: зрокавую адзнаку формы, арыентаванне ў прасторы, пачуццё колеру. Таксама развіваюцца спецыяльныя ўменні і навыкі: каардынацыя вока і рукі, валоданне кісцю рукі.

Задачы: фарміраваць уяўленні асновам малюнка, жывапісу, кампазіцыі, выкарыстанню ў рабоце розных матэрыялаў; развіваць назіральнасць, зрокавую памяць, прасторавае мысленне, здольнасць эмацыянальна ўспрымаць навакольны свет.

     

Перыядычнасць правядзення: 1 раз на тыдзень, серада,  (15.30-17.30)  

Кошт навучання:  5 рублей 80 копеек 

Педагог дадатковай адукацыі: Ківейша Людміла Міхайлаўна

згарнуць
падзяліцца ў: