На Мастоўшчыне пройдзе Адзіны дзень бяспекі
23.09.202426 верасня 2024 года ў Мастоўскім раёне пройдзе Адзіны дзень бяспекі, накіраваны на прапаганду бяспечных умоў пражывання насельніцтва, развіццё ў грамадстве культуры бяспекі жыццядзейнасці і правядзенне адукацыйна-выхаваўчай работы з усімі жыхарамі раёна.
У рамках Адзінага дня бяспекі на паркоўцы крамы "Санта" у г. Масты будзе размешчана тэматычная пляцоўка, накіраваная на зніжэнне гібелі людзей і павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб рэагаванні на надзвычайныя сітуацыі прыроднага і тэхнагеннага характару.
Таксама 26 верасня ў Мастоўскім раёне пройдзе праверка сістэмы апавяшчэння насельніцтва.
У ходзе праверкі будуць уключаны электрасірэны і комплексы маўленчай абвесткі ў месцах масавага збору насельніцтва.
Гэта неабходна для таго, каб пераканацца ў іх тэхнічнай працаздольнасці і якаснай спрацоўцы ў выпадку ўзнікнення надзвычайных сітуацый або стыхійных бедстваў.
Гук, які яны выдаюць, распаўсюджваецца ў радыусе 300-400 метраў і з'яўляецца папераджальным сігналам грамадзянскай абароны аб небяспецы. Ён абазначае «Увага ўсім!». Пачуўшы яго, трэба ўключыць радыёпрыёмнік ці тэлевізар і праслухаць паведамленне.
Апавяшчэнне таксама будзе праходзіць праз каналы эфірнага і кабельнага тэлебачання, а таксама радыёвяшчання.
Пры ўключэнні сірэн жыхароў і гасцей рэгіёну просім не паддавацца паніцы і з разуменнем паставіцца да неабходнасці правядзення такіх праверак.
Мастоўскі РАНС