Тыдзень нулявога траўматызму
07.09.2024На падставе Дзяржаўнай праграмы "Рынак працы і садзейнічанне занятасці" на 2021 - 2025 гады на тэрыторыі Гродзенскай вобласці з 9 па 15 верасня 2024 года праводзіцца мерапрыемства "Тыдзень нулявога траўматызму".
Тыдзень нулявога траўматызму праводзіцца з мэтай забеспячэння бяспекі і здароўя работнікаў на працоўных месцах, а таксама прадухілення няшчасных выпадкаў на вытворчасці шляхам аператыўнага выяўлення парушэнняў норм аховы працы і прыняцця мер па іх устараненню.
Пры гэтым асаблівая ўвага будзе ўдзелена выкананню патрабаванняў працоўнай і вытворчай дысцыпліны, бяспекі пры выкананні работ з павышанай небяспекай, забеспячэнні работнікаў сродкамі індывідуальнай абароны, санітарна-бытавымі памяшканнямі.