Сюжэтна-ролевая гульня "Бальніца"
23.05.2024У рознаўзроставай групе /ад 3 да 6 гадоў/ інтэграванага навучання і выхавання была арганізавана сюжэтна - ролевая гульня "Бальніца".
У ходзе гульні дзеці пазнаёміліся з дзейнасцю медыцынскага персанала; замацавалі назвы медыцынскіх інструментаў.
Такая гульня выхоўвае чулае, уважлівае стаўленне да хворага, дабрыню і спагадлівасць; павагу да прафесіі доктара.
Гульнявая дзейнасць прынесла вялікую радасць дзецям, усе былі захоплены гульнявым працэсам.