Папярэдзьце дзіцячае свавольства!
03.05.2024
На жаль, дзіцячае свавольства з агнём застаецца адной з прычын узнікнення пажараў. З мэтай зніжэння колькасці надзвычайных сітуацый з удзелам дзяцей работнікі МНС у чарговы раз нагадваюць асноўныя правілы пажарнай бяспекі:
- не пакідайце запалкі ў даступным для дзяцей месцы;
- не даручайце дзецям распальваць печы, газавыя пліты, самастойна ўключаць электрабытавыя прыборы;
- Сачыце, каб дзеці не распальвалі вогнішчы;
- сыходзячы з дому, не пакідайце малалетніх дзяцей без нагляду;
- будзьце прыкладам ва ўсіх сітуацыях, звязаных з захаваннем правіл пажарнай бяспекі;
- арганізуйце дзіцяці цікавы вольны час;
- навучыце дзіця правільным дзеянням пры пажары (дзіця павінна неадкладна пакінуць памяшканне, паведаміць аб пажары дарослым або ў пажарную службу па тэлефонных нумарах 101 або 112).
Вельмі важна, каб дзеці запомнілі гэтыя парады. Асабістым прыкладам вучыце іх выкананню правіл пажарнай бяспекі. Толькі з клопатам аб дзецях мы зможам папярэдзіць пажары з-за дзіцячага свавольства з агнём.
Мастоўскі РАНС