Сям'я для кожнага дзіцяці
06.10.2023
Адным з найважнейшых правоў дзіцяці з'яўляецца права на выхаванне ў сям'і, але, на жаль, ёсць дзеці, якія пазбаўленыя гэтага права. Гэта дзеці-сіроты і дзеці, якія засталіся без апекі бацькоў.
Калі вы любіце дзяцей, адчуваеце ў сабе сілы выхоўваць дзяцей, верыце, што можна змяніць жыццё дзіцяці, узяўшы яго ў сям'ю, гатовыя стаць дзіцяці верным сябрам і падарыць дзяцінства, але не ведаеце, з чаго пачаць, тады гэтая інфармацыя для вас.
Грамадзянам, якія жадаюць узяць дзіця (дзяцей) на пражыванне ў сваю сям'ю, неабходна звярнуцца ва ўпраўленне (аддзел) адукацыі па месцы пражывання.