Сям'я і сямейныя каштоўнасці
15.05.2023Штогод 15 мая ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень сям'і. Сям'я, як асноўны элемент грамадства, была і застаецца захавальніцай чалавечых каштоўнасцей, культуры і гістарычнай пераемнасці пакаленняў, фактарам стабільнасці і развіцця.
У групе інтэграванага навучання і выхавання (выхавальнікі Ківейша Л.М. і Паўлючук Т.А.) да мерапрыемства “Сям'я і сямейныя каштоўнасці” дзеці і бацькі падрыхтавалі фотавыставу і выставу малюнкаў “Мая сям'я”. Падзяліліся сваімі жаданнямі і марамі, расказалі аб сваіх сем'ях і сямейных традыцыях.