Мая вясна, мая Перамога!
05.05.2023
Напярэдадні свята "Дзень Перамогі" выхаванцы старэйшых груп адправіліся да помніка загінуўшым воінам, дзе аддалі даніну павагі ўсім салдатам, якія не вярнуліся з вайны, усім, хто загінуў у баях і не дажыў да сённяшняга дня. Выхаванцы ўсклалі кветкі да помніка воінам, загінуўшым ў гады Вялікай Айчыннай вайны.
З мэтай патрыятычнага выхавання, паважлівых адносін да гераічнага мінулага свайго народа, фарміравання ўяўленняў аб свяце ва ўстанове аформлена фотазона "Дзень Перамогі!", а ў групах - выставы творчасці дзяцей і іх бацькоў.
Будзем помніць заўсёды іх подзвігі, і іх мужнасць.