Аб'яднанне па інтарэсах "Экалогія"

Згодна з артыкулам 229, 230 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адукацыі, пастановы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 6 верасня 2017 г. № 123 «Аб зацвярджэнні тыпавых праграм дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі», у адпаведнасці са Статутам дзяржаўнай установы дашкольнай адукацыі «Дубненскі дзіцячы сад» ва ўстанове арганізавана аб'яднанне па інтарэсах эколага-біялагічнага профілю «Экалогія» (базавы ўзровень вывучэння адукацыйнай вобласці «Экалогія») для выхаванцаў установы дашкольнай адукацыі з 2 да 7 гадоў.

Мэта: фарміраванне экалагічнай культуры асобы з дапамогай гульнявой дзейнасці.
Задачы:
-фарміраваць цікавасць і паважлівае стаўленне да культурнай і прыроднай спадчыны краіны, яе прымнажэнне;
-фарміраваць асновы экалагічнай пісьменнасці;
выхоўваць беражлівыя адносіны да навакольнага асяроддзя;
-фарміраваць уяўленні аб выкарыстанні прыродных рэсурсаў і энергіі;
-фарміраваць сістэму ўяўленняў аб жывой прыродзе, заканамернасцях яе развіцця;
-фарміраваць прадстаўлення і практычныя навыкі ў галіне аховы навакольнага асяроддзя і прыродакарыстання.

Перыядычнасць правядзення: 1 раз на тыдзень, серада,  (14.30-15.30)  

Педагог дадатковай адукацыі: Ківейша Л.М.

 

 

падзяліцца ў: