Упраўленне адукацыі Мастоўскага райвыканкама
Дзяржаўная ўстанова адукацыі
"Дубненскі дзіцячы сад"
аграгарадок Дубна, вул. Кастрычніцкая, 6, +375 1515 32281E-mail: dcrrdubno@mail.grodno.by
Асноўнымі задачамі ўстановы дашкольнай адукацыі з'яўляюцца:
Асноўнай функцыяй установы дашкольнай адукацыі з'яўляецца стварэнне ўмоў для:
Агульныя патрабаванні да прыёму асоб для атрымання дашкольнай адукацыі (Кодэкс Рэспублікі Беларусь аб адукацыі 31 студзеня 2022 г. № 243-3.
ПРЫЁМ, ПЕРАВОД І АДЛІЧЭННЕ ВЫХАВАНЦАЎ
Прыём выхаванцаў у ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" ажыццяўляецца на працягу каляндарнага года пры наяўнасці ў ім свабодных месцаў і на падставе:
Прыём асоб ва ўстанову дашкольнай адукацыі афармляецца загадам кіраўніка ўстановы дашкольнай адукацыі.
Камплектаванне груп установы дашкольнай адукацыі і перавод выхаванцаў з адной групы ў іншую ажыццяўляюцца штогод на пачатак навучальнага года (1 верасня).
Камплектаванне ўстановы дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца ў адпаведнасці з пералікам медыцынскіх паказанняў і (або) супрацьпаказанняў для атрымання адукацыі, якія зацвярджаюцца ў адпаведнасці з заканадаўствам.
Напаўняльнасць груп ва ўстанове дашкольнай адукацыі ўстанаўліваецца ў адпаведнасці з Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб адукацыі.
Перавод выхаванца ў іншую ўстанову дашкольнай адукацыі ажыццяўляецца:
- па ініцыятыве законнага прадстаўніка выхаванца;
- у выпадках спынення дзейнасці ўстановы дашкольнай адукацыі са згоды законнага прадстаўніка выхаванца.
У выпадку ненаведвання выхаванцам установы дашкольнай адукацыі па ўважлівых прычынах месца за ім захоўваецца на працягу 1 месяца.
З мэтай стварэння бяспечных умоў жыццядзейнасці дзяцей у ДУА "Дубненскі дзіцячы сад" устаноўлены абмежаваны доступ ва ўстанову дашкольнай адукацыі.
Прыём дзяцей ажыццяўляецца да 8.30 раніцы
З 9.00 да 16.30 на тэрыторыі дзіцячага сада дзейнічае абмежаваны доступ. Для ўваходу карыстайцеся званком для выкліку супрацоўніка дзіцячага сада.
Уваход у будынак установы дашкольнай адукацыі ў перыяд абмежавання доступу старонніх асоб дазваляецца толькі пры наяўнасці ў іх пасведчання асобы, праводзіцца рэгістрацыя ў журнале ўліку наведванняў.
Кругласутачны доступ у будынак установы дашкольнай адукацыі дазваляецца загадчыку, намесніку загадчыка па гаспадарчай частцы, намесніку загадчыка па асноўнай дзейнасці, персаналу абслугоўваючай арганізацыі пры ўзнікненні аварыйных сітуацый .
Паркоўка аўтамабільных транспартных сродкаў (акрамя абслугоўваючага транспарту) на тэрыторыю ўстановы дашкольнай адукацыі забаронены.
Аўтамабілі спецыяльнага прызначэння пры пажарах, аварыях, стыхійных бедствах, няшчасных выпадках і ў выпадку здзяйснення злачынства на тэрыторыі ўстановы дашкольнай адукацыі бесперашкодна прапускаюцца на тэрыторыю.
У сувязі з дзеяннем абмежаванага рэжыму ўваход ва ўстанову адукацыі з 9.00 да 16.30 будзе ажыццяўляцца толькі праз цэнтральны ўваход.